Бізнесоўца, што займаўся стаматалагічным абсталяваннем, асудзілі да калоніі

Сяргей Юнчыц

Сяргей Юнчыц / сацсеткі Сяргея Юнчыца

Палітзняволенага бізнэсоўца Сяргея Юнчыца асудзілі да пяці гадоў калоніі, піша "Наша Ніва".

Пяцідзесяцігадовы прадпрымальнік да 2023 года кіраваў сямейнай кампаніяй "Юніко-дэнтал", якая займаецца пастаўкамі стаматалагічных матэрыялаў, інструментаў і абсталявання. Мужчына нарадзіўся ў вёсцы Падвосце Жыткавіцкага раёна, бізнесам займаўся з 90-х гадоў. Яго затрымалі ў студзені падчас рэйду КДБ.

Сяргея судзілі ў Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі паводле артыкулаў аб фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі