Блогер Ціханоўскі сабраў людзей на выбарчы пікет у Слуцку

Блогер Ціханоўскі сабраў людзей на выбарчы пікет у Слуцку

25 траўня блогер Сяргей Ціханоўскі (YouTube-канал "Краіна для жыцця") правёў выбарчы пікет у Слуцку. Яго ўдзельнікі збіралі подпісы за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

На пікет стаялі чэргі мясцовых жыхароў, якія хацелі падпісацца за вылучэнне Ціханоўскай. 

У чарзе на збор подпісаў гучалі воклічы "Жыве Беларусь!". Ціханоўскі сказаў у каментары Радыё "Свабода", што нічога не мае супраць гэтага лозунгу.

"Я не лічу лозунг апазіцыйным. Людзі самі сталі крычаць "Жыве Беларусь!", я падхапіў. Я лічу, што гэта наша краіна. Лозунг, якім бы ён ні быў, — наш, ён часта гучыць на пратэстах, гучаў раней. Чаму не? Не адзін жа "Стоп таракан, но пасаран" павінен гучаць. Ёсць у нас лозунгі, і людзі іх ведаюць, асабліва пратэставая аўдыторыя, хто ездзіў у Мінск", — заявіў Ціханоўскі.

Акрамя лозунга "Стоп таракан" своеасаблівым сімвалам кампаніі Ціханоўскага стаў тапак. Дарэчы, вялізны тапак удзельнікі пікета запусцілі сёння на шарыках у неба ў Слуцку. 

Нагадаем, што Сяргей Ціханоўскі сам планаваў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты. Аднак ЦВК адмовіла яму ў рэгістрацыі, бо ён адбываў 15 сутак арышту і не мог сам падпісаць дакументы. Тады заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала яго жонка Святлана. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі