Брамнік Андрэй Мезін больш не гуляе за чалябінскі "Трактар"
Расійскі хакейны клуб развітаўся з ім, паколькі збіраецца зрабіць стаўку на маладых хакеістаў.
А Мезіну ідзе 39-ы год. Кантракт ягоны з "Трактарам" скончыўся яшчэ ў красавіку.
Нагадаем, Андрэй Мезін — адзін з найлепшых беларускіх хакеістаў. Ён выступаў за нацыянальную зборную нашай краіны з 1990-х. За "Трактар" гуляў з 2012 года, а да таго тры сезоны правёў за мінскае "Дынама".
Фота — blrhockey.com