Брэсцкага чыноўніка будуць судзіць за "адкаты" амаль на 30 мільёнаў

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу на начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага райвыканкама.

Чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару, перадае БЕЛТА. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, яго могуць пазбавіць права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Па звестках следства, чыноўнік браў "адкаты" за спрыяльнае вырашэнне пытанняў у рамках сваёй кампетэнцыі. Напрыклад, з таварыствам з абмежаванай адказнасцю ён заключыў дамову падраду на выкананне рамонтных і будаўнічых работ. За гэта дырэктар фірмы перадаў матэрыяльныя каштоўнасці для чыноўніка і яго сям'і.

Агульная сума атрыманых хабараў, паводле інфармацыі следчых, склала 29,3 млн рублёў. На грошы, нерухомую ды іншую маёмасць абвінавачанага накладзены арышт. Сам ён знаходзіцца пад вартай з 8 студзеня 2015 года.

Фота — websmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі