Брэсцкая крэпасць стала цэнтрам цыгарэтнай кантрабанды
На тэрыторыі Брэскай крэпасці кантрабандысты загружаюцца таварам. "Цыгарэтчыкі" не хаваюцца, пакідаюць смецце, корабы ад блокаў з цыгарэтамі. Еўрарадыё даведалася, што за правоз аднаго пачка цыгарэтаў плоцяць 1 долар. Брэсцкая крэпасць стаіць на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Уезд сюды забаронены толькі на Цытадэль. Па тэрыторыі ж праходзяць некалькі дарог.
Газета "Мытня" за жнівень паведамляе: са студзеня затрымана 20 мільёнаў цыгарэт. Складзеныя пратаколы на 42 (летась за той сама час 36) супрацоўнікаў мытні, якія бралі хабар.
Газета "Мытня" за жнівень паведамляе: са студзеня затрымана 20 мільёнаў цыгарэт. Складзеныя пратаколы на 42 (летась за той сама час 36) супрацоўнікаў мытні, якія бралі хабар.