Брэсцкая міліцыя шукае кіроўцу, які насмерць збіў пешахода
Трагедыя адбылася позна ўвечары 29 чэрвеня на выездзе з гораду.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", аўтамабіль на шалёнай хуткасці збіў чалавека на пешаходным пераходзе. Кіроўца, не спыняючыся, з'ехаў ў бок Мінска.
Супрацоўнікі ДАІ па паказаннях сведкі ўсталявалі марку і колер машыны злачынцы, і быў уведзены план "Перахоп".
Усю ноч на месцы аварыі працавалі следчыя і супрацоўнікі ДАІ. Збіты пешаход загінуў на месцы, яго цела было вельмі моцна пашкоджанае пасля ўдару. Па папярэдняй інфармацыі, гэта жанчына ці падлетак.