“Брэсцкая вясна” не дамаглася рэгістрацыі праз чарговы суд
Сёння Брэсцкі абласны суд вынес вердыкт у справе аб нерэгістрацыі Галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна”: пакінуць рашэнне суда першай інстанцыі без зменаў. Адзін с сузаснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, Уладзімір Вялічкін, патлумачыў Еўрарадыё:
— Першае: мы бачым, што дзяржава не хоча рэгістраваць праваабарончыя арганізацыі. Другое: мы не ўпершыню сустракаемся са спецыялістам Галоўнага Ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Скрыпкіным, які па ўсялякіх надуманых падставах адмаўляе нам у рэгістрацыі, чым парушае правы 18 заснавальнікаў. Беспакаранасць разбэшчвае.
Суд пагадзіўся з довадамі спадара Скрыпкіна на падставе дакументаў аб рэгістрацыі грамадзянаў, у якія супрацоўніцай службы рэгістрацыі Ганнай Шымко была ўнесеная тэхнічная памылка, што яна сама прызнала на судзе. Сутнасць яе памылкі была ў тым, што яна зарэгістравала аднаго з заснавальнікаў “Брэсцкай вясны”, Віталя Каратыша ў доме №13 па вуліцы Сялянскай, хоць насамрэч ён жыў у доме №12.
Тым не менш, гэта палічылі скажэннем інфармацыі наконт рэальнага адраса пражывання заснавальніка. Менавіта на гэтай падставе арганізацыю не сталі рэгістраваць.