Брэсцкі ІЧУ перапоўнены пасля затрыманняў 7 сакавіка
Брэст
Брэсцкі ІЧУ перапоўнены праз затрыманне ў Брэсце і Малырыце сама меней 40 чалавек, піша @belsat са спасылкай на свае крыніцы.
Шмат хто з затрыманых атрымаў арышты на 15 сутак за падпіску на "экстрэмісцкія" рэсурсы.
У ліку арыштаваных таксама дальнабойнікі і тыя, хто нядаўна вярнуўся з-за мяжы — за што затрымалі іх, пакуль невядома.
Праваабаронцы не паведамлялі пра масавыя затрыманні 7 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.