Брэст, хавайце пухавікі (Віцебск, апранайце шапкі). Надвор'е на пачатак тыдня

Надвор'е

Надвор'е / pixabay

Начныя замаразкі пакуль нікуды не сыходзяць, але дзённыя тэмпературы робяцца ўсе больш вясновымі. Сіноптыкі расказалі, якім надвор'ем пачнецца наступны тыдзень.

Так, у панядзелак, 10 сакавіка, уначы будзе марозна: ад -2 -8°С. Удзень надвор'е будзе моцна адрознівацца для розных рэгіёнаў Беларусі. Так, на паўночным усходзе слупок тэрмометра не падымецца вышэй за 0°С, а на паўднёвым захадзе пацяплее да +11°С.

У аўторак, 11 сакавіка, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўднёвым захадзе пройдуць кароткія дажджы. Тэмпература паветра ўначы -1 -8°С, пры распагоджаннях па паўночным усходзе да -10°С. Удзень пацяплее да +2 +9°С.

А ў сераду, 12 сакавіка, на надвор'е ў Беларусі паўплывае атмасферны фронт, які ссоўваецца з Карпат. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, а на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра зноў будзе моцна адрознівацца для розных рэгіёнаў. На поўначы ўначы -1 -8°С, па паўднёвым захадзе 0, +3°С. А ўдзень слупок тэрмометра падымецца да +2 +9°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі