Брэст замарозіў партнёрскія адносіны з галандскім Кувордэнам

Брэст замарозіў партнёрскія адносіны з галандскім Кувордэнам

Улады Брэста замарожваюць адносіны з галандскім горадам-пабрацімам Кувордэнам. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук.

Рашэнне прынятае гарадскім саветам дэпутатаў. 

Пабрацімскія адносіны з Кувордэнам Брэст усталяваў у 2000 годзе. Але пасля выбараў 2020-га нешта пайшло не так...

"На жаль, у апошнія паўтара года кіраўніцтва горада-пабраціма спрабавала выйсці за рамкі дзеючага двухбаковага пагаднення, распачаўшы шэраг недружалюбных крокаў, уключаючы "замарозку партнёрскіх адносін з афіцыйным Брэстам". 

У выніку — толькі што на сесіі гарадскога савета дэпутатаў прынята адказнае рашэнне", — напісаў Рагачук.

Уладам Кувордэна ён паабяцаў накіраваць адпаведнае паведамленне бліжэйшым часам.

Пасля выбараў 2020-га года Брэст праславіўся самым масавым палітычным судовым працэсам — "карагоднай справай". За танцы і спевы ў цэнтры горада пад суд трапілі некалькі соцень чалавек. Суды над некаторымі працягваюцца дагэтуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі