Брэстаўчане скардзяцца на адсутнасць тратуараў пасля рамонту дарог (фота)

Чарговую скаргу ў Міністэрства ЖКГ накіравалі актывісты "Гавары праўду!".

Па словах актывіста кампаніі Ігара Маслоўскага, нагодай для скаргі стала ігнараванне камунальнікамі ўсіх патрабаванняў мясцовых жыхароў. Яшчэ з восені мінулага году яны неаднаразова скардзіліся на стан вуліц у сваім мікрараёне. Сёлета ў чэрвені рамонт ўсё ж такі адбыўся, і на аўтамабільных дарогах з'явіўся асфальт. Аднак, напрыклад, на працяглай вуліцы Сонечнай ўвогуле забылі пра мінакоў.

Маслоўскі: "На гэтай вуліцы пабудавана шмат новых дамоў, тут новая царква, рынак, а таксама стаянка для аўтамабіляў — вельмі інтэнсіўны пешаходны і аўтамабільны рух. Без тратуару гэта ўсё ўяўляе небяспеку для жыхароў мікрараёну".

Нагадаем, што ў мінулым месяцы экс-кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП(Г) і "Гавары праўду!" абвесцілі доўгатэрміновую кампанію "За лепшы Брэст!". Яе мэта — дапамога брэстаўчанам у вырашэнні мясцовых праблем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі