Брытанскі парламент будзе супрацоўнічаць з беларускімі дэмсіламі

Жаданне цесна супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі выказалі дэпутаты Парламента Вялікабрытаніі падчас сустрэчы з лідэрам беларускай апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам, які знаходзіцца ў Лондане з чатырохдзённым візітам.
Падчас Круглага стала ў Інстытуце славістыкі Лонданскага універсітэцкага каледжу з удзелам студэнтаў, прафесараў ды экспертаў Мілінкевіч распавёў пра сітуацыю ў Беларусі, адносіны з Расіяй і ЕС, планы дэмакратычных сілаў.

Палітык правёў таксама перамовы з кіраўніцтвам Міжнароднага моладзевага дэмакратычнага саюзу і старшынёй Дэпартамента еўрапейскай палітыкі Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі Энтані Смітам.

Паведамляе прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі