Брытанскі прэм'ер пакінуў у цягніку без нагляду сакрэтныя дакументы (фота)

Брытанскае выданне Daily Mirror у панядзелак апублікавала здымкі з вагона, у якім, нібыта, ехаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. На адным з іх (відавочна, архіўным) відаць, што Кэмеран працуе з дакументамі, чырвоны кейс, у якіх яны перавозяцца падчас падарожжа ў цягніку, адчынены. На іншым фота на століку ляжыць кейс, пакінуты без нагляду, а ў замок устаўлены ключ.



Газета піша, што аўтар апошняга здымка — звычайны пасажыр, які ў пошуках свайго месца ішоў па вагонах і пабачыў прэм'ера ў вагоне-рэстаране. Калі ж ён прайшоў у адзін з наступных вагонаў, то пабачыў на століку чырвоны кейс, каля яго нікога не было. Тады мужчына і зрабіў фотаздымак.



Дарэчы, розныя кур'ёзныя выпадкі нярэдка здараюцца з Дэвідам Кэмеранам. Напрыклад, летась ён забыўся ў пабе... сваю васьмігадовую дачку.



Фота — mirror.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі