Буданаў распавёў, калі чакаецца расійскі наступ

Буданаў і Уладзімір Зяленскі

Буданаў і Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Чарговы расійскі наступ чакаецца ў канцы вясны ці пачатку лета. Пра гэта ў інтэрв'ю ARD заявіў кіраўнік Галоўнана ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.

Буданаў кажа, што наступ чакаецца на Данецкам кірунку. У першую чаргу — да Часава Яра і Пакроўскага, якія дагэтуль кантралююць украінскія сілы.

Цяпер Украіна, адзначае Буданаў, мае патрэбу ў артылерыйскіх сістэмах і боепрыпасах. Пра планы ўкраінскага войска на найбліжэйшыя месяцы кіраўнік выведкі не распавёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі