Будынак мінскай ДАІ абнеслі калючым дротам (фота)
Будынак мінскай ДАІ па вуліцы Дзяржынскага, 3 абнеслі калючым дротам. Як паведамілі Еўрарадыё ў ДАІ, гэта ўзмацненне бяспекі.
Супрацоўніца ДАІ: "Нейкіх асаблівых мераў няма, гэта проста ўзмацненне бяспекі і ўсё".
Тое самае Еўрарадыё адказалі ў прэс-службе МУС. Як заўважаем, будынкі сталічных РУУС таксама абносіліся калючым дротам. Так яшчэ ў 2014 годзе такі дрот з'явіўся вакол будынка Першамайскага РУУС Мінска.