Буйны пажар у Пецярбургу, ёсць ахвяры

Буйны пажар у Пецярбургу, ёсць ахвяры

12 красавіка здарыўся буйны пажар у Пецярбургу. Там на Кастрычніцкай набярэжнай згарэў пяціпавярховы будынак былой ткацкай фабрыкі "Неўская мануфактура". Узгаранне пачалося на адным з верхніх паверхаў. Памяшканні ў будынку здавалі ў арэнду. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў электрашчытавой. Ёсць і іншыя версіі.

Людзей з будынка ўдалося эвакуяваць. Як піша "Новая газета", загінуў адзін з пажарных, яшчэ двое сур'ёзна пацярпелі (апёкі цела ад 30 да 40%). Спецыялісты не выключаюць, што пасля разбору завалаў могуць з'явіцца новыя ахвяры. Ужо знайшлі адно абгарэлае цела.

Плошча пажару дасягнула 10 тысяч квадратных метраў. Агонь перакінуўся на два суседнія будынкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі