Буйны пажар у прэзідэнцкім замку ў цэнтры Рыгі (фота, відэа)

У Рыжскім замку выгарэла 3200 квадратных метраў
 

Пры ліквідацыі пажару пацярпеў адзін ратавальнік, які атруціўся ўгарным газам. Практычна цалкам выгарэў дах будынка, ён абрынуўся. Ноччу полымем былі ахоплены сотні метраў плошчы Рыжскага замка, паведамляе РИА "Новости".

 

Міністр культуры Латвіі Жанэта Яўнземе-Грэндэ склікала экстранае пасяджэнне Крызіснага камітэта ў сувязі з пажарам у будынку Рыжскага замка, дзе размешчаны рэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі і Нацыянальны гістарычны музей. На ім міністр мае намер абмеркаваць сітуацыю з адказнымі асобамі, а таксама выпрацаваць план дзеянняў.


Эксперты асцерагаюцца за фонды гістарычнага музея і Музея славеснасці, таксама размешчанага ў замку.

***

Як паведамляе сайт delfi.lv, пажар атрымаў вышэйшую ступень небяспекі. Каля замка знаходзяцца жылыя дамы і важныя пабудовы. На тушэнне пажару былі кінутыя ўсе сілы выратавальнікаў Рыжскага рэгіёну, а таксама верталёт Нацыянальных узброеных сілаў. Звестак пра пацярпелых няма.


Паведамляецца, што прэзідэнцкая рэзідэнцыя знаходзілася на рэканструкцыі.
 

Фота — delfi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі