Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова — у Аб'яднаным Пераходным Кабінеце

Вольга Гарбунова / https://www.facebook.com/olkagoa
Вольга Гарбунова / https://www.facebook.com/olkagoa

Святлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, паведамляе @CabinetBelarus. Гарбунова — былая палітзняволеная. Адзначаецца, што "прыярытэтным напрамкам дзейнасці... стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім". Чакаецца, што Вольга Гарбунова "ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне".

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях будзе займацца "стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках, як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога".

Вольга Гарбунова — грамадская актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагала жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. У лістападзе 2021-га Гарбунову затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. За кратамі яна амаль два тыдні трымала галадоўку. У траўні сёлета за ўдзел у пратэстах Вольга Гарбунова была асуджана на тры гады "хатняй хіміі". А ў канцы лета змагла з'ехаць за мяжу. У лістападзе ў РБ яе прызналі "экстрэмісткай".

Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова — у Аб'яднаным Пераходным Кабінеце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі