Былога міністра гандлю Валянціна Чаканава вызвалілі з СІЗА

Былога міністра гандлю Валянціна Чаканава вызвалілі з СІЗА

Былога міністра гандлю Валянціна Чаканава вызвалілі з СІЗА, пра гэта паведамляе сайт tut.by, які спасылаецца на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову. Паводле яе слоў, расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца ўжо "на завяршаючай стадыі". Чаканаў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Былы міністр быў затрыманы ў снежні 2015-га па падазрэнню ў перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чаканаву 59 гадоў, ён — ураджэнец Бабруйска. Міністрам гандлю быў са студзеня 2009 года. Яго біяграфію гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі