Былыя сілавікі паведамілі пра дыверсіі на беларускай чыгунцы
Былыя сілавікі, якія знаходзяцца за мяжой, паведамілі пра дыверсіі на беларускай чыгунцы. Паводле іх слоў, іх мэта — сарваць перавозкі расійскіх войскаў і ўзбраенняў у Беларусі. Акцыі, накіраваныя на блакіроўку руху, былі праведзены на ўчастках абслугоўвання Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў Беларускай чыгункі. Там была парушаная праца святлафораў і стрэлак. Дробная акцыя адбылася і на Магілёўшчыне, дзе было праведзена закарочванне рэйкавых ланцугоў (падобныя акцыі ўжо адбываліся ў 2020-2021 гадах).
Сцвярджаецца, што Расійская чыгунка забараніла рух сваіх вайсковых цягнікоў у Беларусі ў начны час. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнні на беларускай чыгунцы няма.
Як вядома, расійскія войскі, якія знаходзяцца ў нашай краіне, выкарыстоўваюцца ў агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.