Былыя зняволеныя з Брэста называюць Статкевіча “сваім пацаном”

Сёння на пікеце ў цэнтры Брэста адбыўся своеасаблівы ўсплеск актыўнасці падпісантаў за кандыдата на прэзідэнцтва Мікалая Статкевіча. Пра гэта распавёў Еўрарадыё адзін са зборшчыкаў подпісаў Віктар Чайкоўскі: — Падышоў адзін малады чалавек, які, па яго словах, “таптаў зону”. Ён даведаўся, што Мікалай Статкевіч у 2005 годзе быў асуджаны на тры гады “хіміі”. Маладзён сказаў, даслоўна, “гэта наш пацан”, і вось сёння сем чалавек паставілі свае подпісы за Мікалая Статкевіча з тых, хто быў у месцах не надта аддаленых. Адзін нават прыйшоў з даведкай аб вызваленні, выдадзенай Ваўкавыскай папраўчай калоніяй.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч быў асуджаны да абмежавання свабоды за пратэсты супраць вынікаў выбараў у парламент у 2004 годзе. Пад час адбывання тэрміна спадар Статкевіч падымаў пытанні правоў зняволеных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі