BYPOL: супрацоўніка звольнілі праз паліграф. Навукоўцы: паліграф можна падмануць

Шэран Стоўн праходзіць паліграф / кадр з фільма "Асноўны інстынкт"
Шэран Стоўн праходзіць паліграф / кадр з фільма "Асноўны інстынкт"

У сеціве кіпіць скандал, звязаны з экс-адміністратарам сацыяльных сетак BYPOL Мацвеем Купрэйчыкам, які адмовіўся праходзіць паліграф і быў звольнены як чалавек, які "страціў давер". Відаць, праверка на дэтэктары хлусні — вельмі важная працэдура для былых супрацоўнікаў сілавых структур, хоць даследчыкі сцвярджаюць, што паліграф недасканалы і яго можна падмануць.

Разбярэмся?

Паліграфы працуюць, вымяраючы пэўныя функцыі арганізма, напрыклад, узровень праводнасці скуры, частату сардэчных скарачэнняў, артэрыяльны ціск і дыханне. Усе гэтыя рэакцыі складана кантраляваць розумам, таму многія людзі лічаць, што іх вымярэнне можа паказаць, што хтосьці хлусіць. Так крывяны ціск ці частата сардэчных скарачэнняў чалавека могуць павялічвацца, калі ён няшчыры.

 

Што адбываецца, калі чалавек праходзіць праверку на дэтэктары хлусні?

Пасля падлучэння чалавека да паліграфа экзаменатар пачынае задаваць яму пытанні, расказвае выданне Wonderopolis. Спачатку — кантрольныя, адказы на якія экзаменатар ведае і на якія дакладна атрымае сумленныя адказы, напрыклад, імя і адрас. Паралельна з гэтым вымяраюцца цялесныя функцыі падыспытнага. Гэта закладае базавае чытанне. Затым чалавеку задаюць ключавыя пытанні, адказы на якія экзаменатару невядомыя. На гэтым этапе таксама вымяраюцца фізічныя функцыі чалавека.

Часам экзаменатар можа заўважыць, што чалавек пачынае дыхаць хутчэй, адказваючы на ключавыя пытанні. Яго сэрца можа пачаць пачашчана біцца. Калі гэта адбываецца, экзаменатар можа зрабіць выснову, што чалавек хлусіць.

BYPOL: сотрудника уволили из-за полиграфа. Учёные: полиграф можно обмануть
Карыкатура з сайта antipoligraph.org

Наколькі надзейныя тэсты на паліграфе?

Крытыкі паліграфаў лічаць, што гэтыя машыны нестабільныя і ўкладацца ў іх эвалюцыю не мае сэнсу. Яны кажуць, што ў "гульні занадта шмат пераменных".

Многія даследчыкі сыходзяцца на тым, што паліграфы могуць выяўляць хлусню, тым не менш машыны дапускаюць памылкі. Напрыклад, людзі выкарыстоўвалі некаторыя стратэгіі, каб падмануць дэтэктар хлусні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі