ЦАХАЛ паказаў відэа з тунэлем, у якім ХАМАС утрымліваў закладнікаў
Камера, у якой былі закладнікі, захопленыя тэрарыстамі
Армія абароны Ізраіля паказала відэа з падземным тунэлем, у якім ХАМАС утрымліваў закладнікаў. Яго знайшлі ў Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа. Мяркуецца, што там тэрарысты ўтрымлівалі каля 20 закладнікаў.
Тунэль знаходзіцца на глыбіні 20 метраў, яго працягласць складае больш за 800 метраў. У ім знайшлі пяць абсталяваных камер з санвузламі. Калі ізраільцяне адшукалі тунэль (уваход у яго быў у доме, у якім жыў тэрарыст), закладнікаў там ужо не было. Мяркуецца, што ХАМАС перавёў іх у сховішча бліжэй да мяжы з Егіптам. А некаторых удалося летась вызваліць падчас абмену.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.