Цану на газ для Беларусі з красавіка 2008 года можа вызначыць саюзны Саўмін

Цана на расійскі газ для Беларусі з другога квартала 2008 года можа быць вызначана на паседжанні саюзнага Саўміна. Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, Саўмін збярэцца ў Мінску 21 сакавіка. "Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца ў вузкім коле", - сказаў Сямашка.

Як адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, беларускі бок вядзе перамовы з "Газпромам" і расійскім урадам у справе вызначэння новай цаны.

Нагадаем, на пачатку 2008 года яна ўзрасла з 100 да 119 долараў за тысячу кубаметраў. У адпаведнасці з кантрактам, гэтая цана захоўваецца на працягу першага квартала.

У лютым прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што 119 долараў Беларусь будзе плаціць за тысячу кубаметраў расійскага газу да канца года. Ён спаслаўся на дамоўленасць кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі