Цэнтрабанк РФ: Буйныя камерцыйныя банкі Расіі могуць даць Беларусі крэдыт

Буйныя камерцыйныя банкі Расіі могуць даць ураду Беларусі крэдыт. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтрабанка суседняй краіны Сяргей Ігнацьеў. Ён адзначыў, што гэта адзін з варыянтаў, які ў цяперашні час абмяркоўваецца, але рашэння пакуль не прынята, перадае “Інтэрфакс”.
Тым часам БелаПАН паведамляе, што Беларусь вядзе перамовы з Ашчадным банкам Расіі аб даванні крэдыту у 2 мільярды долараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член савета дырэктараў Нацбанка Сяргей Дубкоў.

Паводле яго слоў, тэхнічным перамоўшчыкам з'яўляецца Нацбанк Беларусі, а крэдыт плануецца ўзяць для фінансавання эканомікі, у тым ліку для падтрымкі беларускага экспарту.

Нагадаем, за апошнія паўтара года Расія дала Беларусі ўжо 3 мільярды долараў крэдытаў. Неўзабаве ў Мінск паступіць яшчэ паўмільярда долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі