Цэны будуць расці, а ВУП Беларусі ў новым годзе можа страціць 10%

Пад уплывам санкцый беларускую эканоміку чакае рэцэсія / Reuters
Пад уплывам санкцый беларускую эканоміку чакае рэцэсія / Reuters

Беларускі ВУП можа страціць 10% у 2022 годзе праз санкцыі, а эканоміка паглыбіцца ў дэпрэсію. Пры гэтым экспартны бум ужо не зможа дапамагчы.

Такія высновы можна зрабіць са справаздачы BEROC.

Еўрарадыё сабрала з публікацыі самае цікавае.

 

Цуд канчаецца — на падыходзе рэцэсія

У другім квартале беларуская эканоміка расла ў асноўным за кошт "знешнегандлёвага цуду", адзначаецца ў справаздачы BEROC.

— У другім квартале рост экспарту працягнуўся, і яго фізічны аб'ём скарыў новы гістарычны пік (перавысіўшы рэкордны да гэтага другі квартал 2012 года), — гаворыцца ў справаздачы.

Такі рост адбыўся праз аднаўленчы попыт пасля COVID-19 і рост цэн у свеце. За кошт гэтага многія паказчыкі ў эканоміцы палепшыліся.

Цены будут расти, а ВВП Беларуси в новом году может потерять 10%
Сусветны гандаль ажывіўся пасля сціскання праз COVID-19 у 2020 годзе / Reuters

— Напрыклад, палепшыліся паказчыкі карпарацыйнай і дзяржаўнай абцяжаранасці доўгам, а таксама фіскальная пазіцыя. Рост рэальных заробкаў зноў паскорыўся, прычым пры зніжэнні рэальных удзельных выдаткаў на працу і скарачэнні беспрацоўя. Прадукцыйнасць працы выйшла на новы гістарычны пік, а індыкатар аддачы на капітал дасягнуў лакальнага чатырохгадовага піка.

Аднак "знешнегандлёвы цуд" — часовая з'ява, а не сталая тэндэнцыя, таму ў будучыні ўтрымліваць тыя ж пазіцыі наўрад ці ўдасца.

Цены будут расти, а ВВП Беларуси в новом году может потерять 10%
Частка прадукцыі "Беларуськалія" апынулася пад санкцыямі / Еўрарадыё

— Зыходзячы з розных трактовак зыходных палажэнняў, гэтыя санкцыі закранаюць ад 10% да 13,5% усяго беларускага экспарту. Па шкале выпуску патэнцыйныя страты ад іх складаюць каля 6% ВУП на працягу 2-3 кварталаў пасля іх актывацыі.

Пасля, за кошт галіновых узаемасувязяў і абмежаванняў у выкарыстанні абменнага курса для згладжвання іх эфекту, страты будуць узрастаць аж да 10% ВУП.

Акрамя таго, фінансавыя санкцыі ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Канады хоць і не занадта крытычныя, але могуць падарваць і так кволую фінансавую стабільнасць.

У справаздачы гаворыцца, што прадухіліць або знізіць страты можна за кошт перанакіравання экспарту ў іншыя краіны. Але поле для манеўру ва ўладаў зусім невялікае.

— Патэнцыйныя страты на стыку 2021–2022 гадоў, калі асноўныя санкцыйныя палажэнні ўступаюць у сілу, будуць паступова трансфармавацца ў фактычныя. У гэтым выпадку важна таксама ўлічваць непазбежнасць узаемадзеяння паміж асобнымі эфектамі. Істотны спад ВУП прывядзе і да фінансавага стрэсу, які з улікам фінансавых санкцый з вялікай імавернасцю трансфармуецца ў поўнамаштабны фінансавы крызіс. Такое развіццё падзей пагражае абярнуцца глыбокай і працяглай эканамічнай дэпрэсіяй.
 

Цэны будуць расці

Цены будут расти, а ВВП Беларуси в новом году может потерять 10%
Інфляцыя будзе расці ў тым ліку за кошт негатыўных чаканняў / Еўрарадыё

Пры гэтым працягвае разганяцца гадавая інфляцыя. Па выніках ліпеня яна склала 9,8% пры мэтавым паказчыку да канца года 5%.

Каб справіцца з інфляцыяй, Нацбанк павысіў стаўку рэфінансавання да 9,25%, а таксама адмяніў абмежаванні па памерах ставак па дэпазітах у валюце.

— Аднак такое павышэнне ставак бачыцца запозненым і, магчыма, ужо недастатковым для ўтаймавання інфляцыі. Бягучы інфляцыйны ўсплёск раскруціў інфляцыйныя чаканні, што прыводзіць да ўкаранення "дрэнных" патэрнаў паводзін эканамічных агентаў. Гэта, асабліва з улікам бягучага інфармацыйнага фону, узмацняе ўнутраныя перадумовы для інфляцыйнай спіралі.

Акрамя таго што людзі, чакаючы інфляцыі, будуць спрыяць таму, каб яна расла, ужо цяпер высокая інфляцыя вядзе да разрыву ў даходах. Напрыклад, пенсіі пералічваюцца не так хутка, як расце інфляцыя.

— На фоне абмежаванага поля для манеўру ў ФСАН гэта выклікае апаску, што рост дыспрапорцый у даходах зноў можа стаць устойлівым трэндам, — гаворыцца ў справаздачы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі