Чачэнец з нажом прарываўся ў ЕС праз беларуска-літоўскую мяжу

Чачэнец з нажом прарываўся ў ЕС праз беларуска-літоўскую мяжу

На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі чачэнца, узброенага нажом. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 24 кастрычніка, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Мужчына меў пры сабе запасную вопратку, мабільны тэлефон, нож, компас і пасведчанне кіроўцы на чужое імя.

Госця з Каўказа прывезлі ў Шчучынскі раён, да мяжы з Літвой двое незнаёмцаў, якім ён заплаціў 200 долараў. Яго канцавой мэтай была Нямеччына, дзе чачэнец хацеў шукаць лепшай долі.

Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Затрыманаму пагражае штраф у 18 мільёнаў рублёў і дэпартацыя.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі