Чаго больш у праграме Румаса — папулізму ці рэалізму? Гаворым з Чалым
Каманда прэм’ер-міністра Сяргея Румаса распрацавала “Праграму дзейнасці ўраду Беларусі на 2019—2020 гады”. Праграма выглядае досыць аптымістычна: там і абяцанні росту заробкаў і ўнутранага валавага прадукту, і зніжэнне інфляцыі, і планы рэфармаваць адукацыю ды зрабіць з Беларусі ІТ-краіну.
Наколькі рэальна выканаць складзеную камандай Румаса праграму? Ці здолее новы ўрад даць беларусам даўно абяцаныя “па 500”? Што застанецца ад гэтых “па 500” пасля таго, як мы будзем цалкам аплачваць паслугі ЖКГ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.
На Еўрарадыё - эканаміст Сяргей Чалы.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.