Чалы: Прасіць Расію зніжаць кошты на газ для Беларусі цяпер несправядліва

Чалы: Прасіць Расію зніжаць кошты на газ для Беларусі цяпер несправядліва

Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у эфіры тэлеканала АНТ заявіў, што кошт расійскага газу для нашай краіны можа “крыху” панізіцца — з 142 долара за тысячу кубоў да 135-140 долараў. Сёння Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ў Маскве, але, як заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, у Крамлі кошты на газ для Беларусі не абмяркоўваліся.

Раней намеснік беларускага прэм’ера Уладзімір Сямашка сцвярджаў, што цяпер маюцца ўсе падставы для зніжэння коштаў на газ. Эканаміст Сяргей Чалы мяркуе, што Мінску патрабаваць зніжэння цэнаў на газ, у сувязі з падзенням рынкавых коштаў на вуглявадароды, не вельмі справядліва. У свой час беларусы патрабавалі ў Расіі ўнутраных цэнаў на блакітнае паліва і спасылаліся на знаходжанне ў адным саюзе з Расіяй. Да таго ж, беларускі бок ведаў, што "Газпрам" збіраецца выходзіць на роўнадаходныя цэны.

Чалы: “Гэта азначае, што калі падае прыбытковасць на знешніх рынках, яна мусіць кампенсавацца ростам цэн на ўнутраным рынку. Мы гэта ведалі, і таму цяпер не варта рабіць такі здзіўлены твар”.

Але на шараговых беларусах гэта не надта адаб’ецца. Сяргей Чалы тлумачыць, што нават у той час, калі цана для нас падала, спажывец гэтага ўсё адно не адчуваў. Усе даходы ішлі ў бюджэт.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі