Чалябінскі метэарыт перад падзеннем атрымаў "апёк" на Сонцы
Навукоўцы з Інстытута геалогіі і мінералогіі Расійскай Акадэміі навук не выключаюць, што ён пралятаў блізка ад зоркі.
Па іншай версіі, метэарыт меў сутыкненні з іншымі касмічнымі целамі.
Нагадаем, 15 лютага 2013 года над Уралам праляцеў вогненны балід, які ўзарваўся ў небе над Чалябінскам. Ад выбуховай хвалі і аскепкаў пацярпела больш за тысячу чалавек, у многіх вокнах дамоў было выбітае шкло. Пазней навукоўцы і мясцовыя жыхары сабралі мноства невялікіх фрагментаў метэарыта, якія і былі даследаваныя спецыялістамі.
Было вызначана, што некаторыя фрагменты маюць сляды працэсаў плаўлення і крышталізацыі, якія адбыліся задоўга да падзення на Зямлю. Навукоўцы спадзяюцца даведацца больш, але для гэтага трэба падняць на паверхню значную частку метэарыта, якая знаходзіцца на дне возера Чабаркуль.
Фота — ria.ru, РБК