Чарговы з'езд Партыі БНФ пройдзе 5 і 6 верасня
Такое рашэнне прынятае 16 мая на сойме партыі. Два асноўныя пытанні, якія неабходна абмеркаваць на з'ездзе: абранне кіраўніцтва партыі, а таксама абранне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах, якія павінны прайсці ў канцы 2010 — пачатку 2011 гадоў.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі пакуль не вырашыў, ці будзе ён вылучацца на пасаду кіраўніка партыі. "Маё рашэнне зноў вылучацца на пасаду кіраўніка партыі цесна звязана з тым, як будзе вырашана пытанне з вылучэннем кандыдата ў прэзідэнты", — сказаў Баршчэўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.
Як паведамлялася раней, для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты Баршчэўскі прапануе склікаць агульны сход партыйных актывістаў. Аднак некаторыя члены сойма не падтрымліваюць гэтую прапанову, сцвярджаючы, што правядзенне агульнага сходу не прадугледжана статутам партыі.