"Чарнобыльскі шлях" ідзе не на Бангалор, а да капліцы ў парк Дружбы народаў
Традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях" не пойдзе на плошчу Бангалор, куды яго адпраўляюць мінскія ўлады. Яно скончыцца ў парку Дружбы народаў, які знаходзіцца побач. Такое рашэнне 22 красавіка прыняў аргкамітэт акцыі. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё сябра аргкамітэту Уладзімір Лабковіч:
"Шэсце не пойдзе на плошчу Бангалор. Шэсце скончыцца ля капліцы ў Парку Дружбы народаў, гэта іншае месца. Мы лічым, што гэта цалкам адпавядае і духу мерапрыемства, і той жалобнай даце, якая будзе адзначацца 26 красавіка, у тым ліку і "Чарнобыльскім шляхам".
Нагадаем, "Чарнобыльскі шлях" пачнецца ад будынка прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук. Збор удзельнікаў прызначаны на 14 гадзінаў у суботу, 26 красавіка.