ЧС па хакеі: Пуцін едзе ў Мінск заўзець за Расію
Расійскі лідар плануе быць 25 траўня на фінальнай гульні чэмпіянату свету з удзелам зборных Расіі і Фінляндыі.
Інфармацыя пра тое, што Уладзімір Пуцін мае намер наведаць Беларусь, калі расійскія хакеісты выйдуць у фінал, з’явілася яшчэ 10 дзён таму. Афіцыйна пра візіт не паведамляюць ні ў Маскве, ні ў Мінску, але як стала вядома БелаПАН, Пуцін прыляціць у беларускую сталіцу перад самым матчам, які пачнецца а 21.00.