Ці будзе ва Украіне новы Майдан і што чакае Саакашвілі?
Былы прэзідэнт Грузіі, экс-кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі зноў у цэнтры скандалу. Арганізаваныя ім акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пятра Парашэнкі прывялі да спробы сілавікоў затрымаць Саакашвілі. Палітыка адбілі яго прыхільнікі. Але гэта сітуацыю не суцішыла.
Ці азначае з’яўленне новага намётавага гарадка ў цэнтры Кіева, што там будзе новы Майдан? Ці мае права Саакашвілі патрабаваць імпічменту Парашэнкі? Як падзеі ва Украіне паўплываюць на стасункі паміж Мінскам і Кіевам? Ці паўтарае Парашэнка шлях свайго папярэдніка Віктара Януковіча?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым відэастрыме Еўрарадыё з Кіева па скайп-сувязі адказалі палітолаг Дзмітрый Левусь і аналітык Ігар Тышкевіч.