Ці пацерпяць беларусы ад канфлікта Расіі і Захаду? Абмяркоўваем з Прэйгерманам

Ці пацерпяць беларусы ад канфлікта Расіі і Захаду? Абмяркоўваем з Прэйгерманам

Свет перажывае самую масавую высылку дыпламатаў з часоў халоднай вайны. 27 заходніх краінаў, а таксама NATO абвясцілі пра высылку 151 расійскага дыпламата. Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў абвясціў, што адказ будзе люстэркавым.

Канфлікт пачаўся з Вялікабрытаніі, дзе напачатку сакавіка былі атручаныя былы разведчык Сяргей Скрыпаль і яго дачка. Скрыпаль — брытанскі грамадзянін, таму Лондан рэагаваў жорстка. Па-першае, абвінаваціў у інцыдэнце Расію, а па-другое, выслаў 23 супрацоўнікаў расійскай дыпмісіі, якіх падазраваў у супрацы са спецслужбамі. Да высылкі расійскіх дыпламатаў далучылася ЗША, а пасля іншыя краіны Еўропы.

Ці можа Беларусь патрапіць пад гарачую руку? Ці з’явяцца ў беларусаў складанасці з візамі тых краінаў, консульскія аддзелы якіх прымаюць дакументы ў Маскве? Ці не выйдуць нашай краіне бокам эканамічныя сувязі з усходняй суседкай, якая была і застаецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі? Гэта і іншае абмяркрўваем з палітолагам Яўгенам Прэйгерманам.

 

Слухаць падкаст - ніжэй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі