Ці пусцяць Стрыжака на канферэнцыю Палка Каліноўскага ў Кіеве?
Андрэй Стрыжак и Павел Кухта / Калаж Еўрарадыё
Полк імя Кастуся Каліноўскага запрашае ўсіх, хто можа і хоча займацца працай на карысць Беларусі, на вераснёвую канферэнцыю ў Кіеў.
“Ці гатовыя ваяры запрасіць на мерапрыемства фонд BYSOL, гарантаваць бяспеку і размаўляць з намі як з роўным партнёрам? Ці мы будзем з вамі працягваць займацца незразумела чым?”
З такім пытаннем кіраўнік фонда Андрэй Стрыжак звярнуўся да прадстаўніка палка Паўла Кухты падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіць у Варшаве 6 жніўня.
Адказ дабраахвотніка выклікаў у канфэрэнц-зале смех:
“Напішыце, калі ласка, у Полк Каліноўскага і вам дадуць адказ. На дадзены момант я не магу даць адказ. Я гарантую, што праедуць усе. Я, як займаюся тым пытаннем, каб правезці людзей праз мяжу і давезці іх да Кіева, гарантую, што праедзеце і гарантую вам бяспеку. Але запросяць вас ці не запросяць… Я думаю на старонках ПКК будзе нейкая форма, якую трэба будзе запоўніць, я раю гэта зрабіць. Не было ніякіх абмежаванняў да запрашэнняў”.
“Калі вашай мэтай з’яўляецца вызваленне радзімы і вяртанне, трэба яднацца”, — адзначыў Павел Кухта падчас свайго выступу ад імя ПКК гадзінай раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.