Ціханоўская абгаварыла з кіраўнікамі МЗС Балтыі байкот чэмпіянату свету па хакеі

Ціханоўская абгаварыла з кіраўнікамі МЗС Балтыі байкот чэмпіянату свету па хакеі

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі ды Эстоніі, паведамляе яе прэс-служба. 

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ультыматум, які Ціханоўская выставіла цяперашнім беларускім уладам. Міністры падтрымалі працяг ціску на рэжым у Беларусі і заявілі, што будуць узмацняць санкцыі са свайго боку. 

Як вядома, краіны Балтыі ўвялі нацыянальныя "чорныя спісы" па Беларусі — шырэйшыя, чым "чорны спіс" ЕС. Краіны Балтыі ўвялі санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, хаця Еўрасаюз не ўключыў яго ў свой "чорны спіс". Ціханоўская падзякавала гэтым краінам за пашыраны спіс санкцыяў.

Таксама на сустрэчы Ціханоўскай з дыпламатамі абмяркоўваўся пераносу ці байкот чэмпіянату светыу па хакеі ў Мінску — як знак пратэсту супраць рэпрэсій у адносінах да спартоўцаў.

Міністры паведамілі, што чакаюць даклад АБСЕ пра катаванні ў Беларусі. Пасля гэтага яны змогуць пачаць пераслед усіх, датычных да гвалту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі