Ціханоўская назвала агульную мэту з палком Каліноўскага
Святлана Ціханоўская
"У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, розныя лёсы, але ў нас ёсць супольная мэта — свабодная Беларусь. Гэта тая мэта, якая натхняе нас і дае сілы працягваць нашу барацьбу", — заявіла Святлана Ціханоўская на адкрыцці канферэнцыі "Шлях да Волі". Яна выступала па відэасувязі.
Канферэнцыя праходзіць у Кіеве 29 лістапада. Яе ладзіць фонд палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Ціханоўская падкрэсліла, што на кожнай сустрэчы, у кожным выступе яна заклікае свет падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў: "Таму што Украіна сёння вядзе барацьбу не толькі за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, але і за свабоду Беларусі і ўсёй Еўропы".
На яе думку, толькі разам, аб’ядноўваючы сілы і рэсурсы, мы можам перамагчы.
Таксама ўдзел у канфекрэнцыі бяруць прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага rабінета Генадзь Манько.
Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць беларуска-ўкраінскія адносіны і стратэгію вызвалення Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.