Ціманоўская атрымала дазвол выступаць за Польшчу на міжнародных турнірах

Крысціна Ціманоўская / Кристина Тимановская / profile.ru

Крысціна Ціманоўская / profile.ru

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала допуск да міжнародных спаборніцтваў, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Цяпер яна зможа змагацца за тое, каб выступаць на парыжскай Алімпіядзе-2024. Хутчэй за ўсё, бягуха будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету ў Будапешце.

На Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе спартоўка адмовілася бегчы на "чужой" дыстанцыі, што выклікала скандал у камандзе. Ціманоўскую вырашылі тэрмінова выслаць на радзіму, але яна стала змагацца за свае правы. У выніку бягуха апынулася ў Варшаве, Год таму яна атрымала польскае грамадзянства. Ціманоўская паспяхова ўдзельнічае ў польскіх спаборніцтвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі