ЦВК абвясціў пра перамогу Назарбаева на выбарах у Казахстане

У Казахстане скончыўся падлік галасоў на датэрміновых выбарах прэзідэнта краіны. Нурсултан Назарбаеў, паводле папярэдніх звестак ЦВК, набраў 97,7% галасоў выбарцаў. Пры гэтым яўка на выбары склала больш за 95%, перадае РБК.

Пра перамогу Назарбаева на брыфінгу паведаміў старшыня ЦВК Казахстана Куандык Турганкулаў. Як адзначаюць у ЦВК, бліжэйшы пераследнік Назарбаева камуніст Тургун Сыздыкаў набраў 1,6% галасоў. На трэцім месцы апынуўся старшыня прафсаюзаў краіны Абельгазі Кусаінаў — 0,7%.

Назарбаеў кіруе Казахстанам з 1989 года. У 2010 годзе ён атрымаў тытул елбасы — лідара нацыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі