ЦВК: Заяваў ад ініцыятыўных груп на прэзідэнцкія выбары пакуль няма
У Цэнтрвыбаркаме чакаюць, што яны пачнуць рэгістравацца з 13 ліпеня.
Пакуль у Центрвыбаркам не падалі ніводнай заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на будучыя прэзідэнцкія выбары. Пра гэта ў эфіры “Беларусь-1” паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына: "Што тычыцца ініцыятыўных груп, то пакуль няма ніводнай заявы. Але тут можна зразумець кандыдатаў, бо вылучацца яны ўсё адно змогуць толькі з 23 ліпеня. Мы іх чакаем на наступным тыдні, з 13-14 ліпеня".
Прэзідэнцкія выбары сёлета пройдуць 11 кастрычніка. З 23 ліпеня зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы пачнуць збіраць подпісы за сваіх прэтэндэнтаў.