Цягнік Мінск — Сімферопаль будзе хадзіць да Запарожжа
Пасажыры, якія раней набылі на яго квіткі, могуць ехаць да любой станцыі паміж Мінскам і Запарожжам.
Цягнік Мінск — Сімферопаль, які вырашылі адмяніць з 27 снежня, зменіць маршрут і расклад руху. Пра гэта паведамілі БЕЛТА прадстаўнікі Беларускай чыгункі па выніках праведзеных беларускім і ўкраінскім бокам кансультацыяў.
Спецыялісты патлумачылі, што з 29 снежня цягнік будзе ісці па маршруце Мінск — Запарожжа, адпраўляючыся з беларускай сталіцы па yяцотных днях у 7.45 і прыбываючы на канцавую станцыю ў 4.28 наступным сутак. Назад цягнік будзе ісці таксама па няцотных днях у 00.52 і прыбываць у Мінск у 23.56.
Пасажыры, якія раней набылі квіткі на цягнік № 100/99, могуць ехаць ім да станцыяў, размешчаных паміж Мінскам і Запарожжам.
Згодна з паведамленнямі інфармацыйных агенцтваў, чыгуначныя зносіны Крыма з Украінай, а таксама транзіт у Крым праз Украіну будуць цалкам спыненыя з 28 снежня.