"Цягнік Перамогі" ў маскоўскім метро паўгода ўпрыгожвала фота Гімлера ў Мінску
"Цягнік Перамогі", які з'явіўся ў маскоўскім метро ў красавіку 2015 года, стаў цэнтрам скандалу. Састаў быў аформлены з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Звонку і з сярэдзіны вагоны ўпрыгожаныя копіямі архіўных фотаздымкаў ваеннай тэматыкі.
Сярод архіўных фотаздымкаў часоў вайны, як піша riamo.ru, апынулася фота Генрыха Гімлера — ваеннага дзеяча Трэцяга рэйха і паплечніка Гітлера.
Скандальную выяву заўважыў масквіч, адстаўны генерал ВПС Ігар Сяменчанка. Абураны генерал спярша абяцаў звярнуцца ў паліцыю, аднак кіраўніцтва метрапалітэна здолела ўлагодзіць канфлікт да ўмяшання праваахоўнікаў. Фота з аздаблення вагона вырашана прыбраць.
У прэс-службе метро кажуць, што з дапамогай выявы хацелі нагадаць пра жахлівы гістарычны эпізод у Мінску, калі мясцовых дзяцей адбіралі і адпраўлялі ў спецыяльныя ўстановы ў Нямеччыне.
Фота: ria.ru