Цяжарным у Беларусі знялі абмежаванне на ваджэнне аўто пасля 30-га тыдня
Міністэрства здароўя абнавіла пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню транспартам. Пра гэта паведамляецца на Нацыяльным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, у новым пераліку цяжарным дазволілі вадзіць легкавы аўтамабіль па пасведчанні катэгорыі "В". Раней ім забаранялася вадзіць такое аўто з 30-га тыдня цяжарнасці.
Пры гэтым пры цяжарнасці з 12-га тыдня і больш забаронена кіраваць транспартам і саставамі транспартных сродкаў катэгорый C, D, CE, DE, F, I, а таксама трактарамі катэгорый A, B, C, D, E, F.
Таксама пастанова змяншае колькасць медыцынскіх супрацьпаказанняў да ваджэння.
Дакумент набывае моц праз 15 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.