Да юбілею "Вудстока" выпусцяць чатырохгадзінны дакументальны фільм

Да саракагоддзя знакамітага музычнага фэсту "Вудсток" будзе выпушчаны чатырохгадзінны дакументальны фільм.
Здымкі карціны адбыліся ў жніўні 1969 года на адной з амерыканскіх фермаў.

Арыгінальная версія "Woodstock: 3 Days of Peace And Music", рэжысёрам якой стаў Майкл Уэдлі выйшла годам пазней, аднак адмыслова да саракавога "дня нараджэння" "Вудстока" фільм будзе перавыдадзены.

Яго дапоўняць невядомымі дагэтуль запісамі выступаў Creedence Clearwater Revival, The Grateful Dead і іншых гуртоў. Стужка выйдзе 15 чэрвеня, паведамляе ClashMusic.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі