Дамова аб будаўніцтве АЭС паміж Расіяй і Беларуссю пакуль не падпісаная

Міжурадавае пагадненне па будаўніцтве АЭС паміж беларускім і расійскім бакамі павінна быць распрацавана, узгоднена і падпісана сёлета. Цяпер яно рыхтуецца да падпісання, — расказалі Еўрарадыё ў прэс-службе расійскага “Атамбудэкспарта”.
“Што тычыцца Беларусі ў прынцыпе, на нашым сайце вісіць інфармацыя, што дамова рыхтуецца да падпісання. Гэта нашая афіцыйная інфармацыя”.

Нагадаем, што менавіта “Атамбудэкспарт” стане генеральным падрадчыкам па будаўніцтве атамнай станцыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімі Сямашка, падчас сустрэчы з “Росатамам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі