Дар'я Домрачава заняла 10-е месца ў гонцы пераследу на 10 км

Біятланістка Дар'я Домрачава на этапе Кубка свету ў гонцы пераследу на 10 км прыйшла 10-й.  На чатырох агнявых межах беларуска дапусціла 4 промахі (0-0-3-1), саступіўшы пераможцы немцы Магдалене Нойнер (1-1-1-1) 1 хвіліну 11 секунд.

Вольга Назарава фінішавала 18-й (+2.07,6 — 0-0-0-0), Вольга Кудрашова — 22-й (+2.42,6 — 1-0-0-0), Людміла Калінчык — 37-й (+3.36,9 — 0-0-1-1), Надзея Скардзіна — 45-й (+4.01,5 -- 0-1-0-0). Усяго стартавала 57 удзельніцаў.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі