Дар’я Шманай ізноў назірае за пасланнем Лукашэнкі ў парламенце (фота)

Пераможца конкурсу прыгажосці “Каралева Вясна 2013” Дар’я Шманай назірае за сёлетнім пасланнем Аляксандра Лукашэнкі побач з яго прэс-сакратаром Наталляй Эйсмант. Год таму Шманай пасадзілі побач з Наталляй Пяткевіч. Тады яна распавяла, што сапраўды “працуе там”, але не ўдакладніла дзе і кім.

Здымак 2014 года

Прычыны з’яўлення прыгажуні ў Доме урада невядомыя. Дзяўчына толькі ў мінулым годзе скончыла ўлікова-эканамічны факультэт БДУ і не займае ніякай высокай дзяржаўнай пасады.

У таварыстве Дар’і Шманай кіраўніка краіны бачылі неаднаразова і не толькі на афіцыйных мерапрыемствах. Напрыклад, падчас чэмпіянату свету па хакеі Лукашэнка наведваў разам з ёй хакейны матч Беларусь-ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі