Дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў суботу па поўначы Беларусі

Дажджы з мокрым снегам чакаюцца ў суботу па поўначы Беларусі

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 27 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет.

Па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы, уначы і зранку ў асобных раёнах — з мокрым снегам. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, удзень — парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад -1 па ўсходзе да +6 па захадзе, удзень яна павысіцца да 7-13 вышэй за нуль.

У нядзелю, 28 кастрычніка, месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўночны, умераны, уначы ў асобных раёнах Віцебшчыны — моцны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...+7, удзень чакаецца 3-8 са знакам "плюс", па поўдні краіны будзе да 10 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі