Дэкан матфака Віцебскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам

У Віцебску скончыў жыццё самагубствам дэкан матэматычнага факультэта мясцовага ўніверсітэта Мікалай Бальшакоў. Пра гэта паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".  Найхутчэй, прычынай самагубства стала паведамленне ўніверсітэцкага кіраўніцтва,  што з дэканамі, чый век перавышае пенсійны, кантракт на наступны тэрмін падоўжаны не будзе. Сярод пяці дэканаў, якія трапілі пад "узроставую гільяціну", апынуўся і М. Бальшакоў.

Пасаду дэкана матфака Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалай Бальшакоў нязменна займаў з 1974 г. Ён быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а таксама шматлікімі ганаровымі граматамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі